ЮрДневник

Читайте наши ежедневные заметки, чтобы быть в курсе последних изменений законодательства и их интерпретации

На 27 дзяржаў 1 таварны знак… (Інтэрнацыянальны ЮрДзеннік)

Менавіта так лаканічна можна апісаць таварны знак Еўрапейскай супольнасці, які побач з нацыянальнымі таварным знакамі дазваляе абараніць абазначэнне тавараў/паслуг на ўсёй тэрыторыі Еўрапейскага Саюза і пры пэўных абставінах можа быць выгоднай альтэрнатывай міжнароднай рэгістрацыі па Мадрыдскай сістэме.

У адрозненне ад Мадрыдскай сістэмы міжнароднай рэгістрацыі таварных знакаў, якая спрашчае рэгістрацыю нацыянальных таварных знакаў у іншых краінах-удзельніцах Мадрыдскага дагавора і Пратакола да яго, таварны знак ЕС – гэта унікальны міжнацыянальны таварны знак з дзеяннем на тэрыторыі ЕС, уведзены яшчэ ў 1996-м годзе. На сённяшні дзень яго рэгістрацыя рэгулюецца Рэгламентам ЕС №207/2009 ад 26.02.2009 і ажыццяўляецца Офісам па гарманізацыі ўнатранага рынку ЕС (Алікантэ, Іспанія).

Падаць заяўку на рэгістрацыю таварнага знака Еўрапейскай супольнасці можа любая фізічная ці юрыдычная асоба, незалежна ад яе месца знаходжання. Чым жа можа прывабіць рэгістрацыя таварнага знака ЕС беларускіх экспарцёраў?

Найперш тым, што прававая абарона таварнага знака Еўрапейскай супольнасці азначае магчымасць выкарыстання, а таксама перадачы таварнага знака па ліцэнзіі і абарону (у тым ліку судовую) яго ад выкарыстання трэцімі асобамі на тэрыторыі усіх ці некалькіх з 27 краін ЕС. Акрамя таго, абарона таварнага знака ЕС аўтаматычна распаўсюдзіцца на тэрыторыі новых членаў ЕС (зараз тры краіны з’яўляюцца кандыдатамі на ўступленне – Хартватыя, Македонія і Турцыя).

Не менш важна, што спрошчаная працэдура рэгістрацыі дазваляе падаць заяўку праз Інтэрнет і скараціць кошт рэгістрацыі да 900 еўра (замест стандартный пошліны 1050 еўра).

Важна аднак улічыць, што абавязкаовай умовай падтрымання таварнага знака ЕС у дзеянні з’яўляецца яго выкарыстанне ў адной з краін ЕС на працягу 5 гадоў пасля рэгістрацыі. У адваротным выпадку рэгістрацыя можа быць анулявана цалкам ці ў дачыненні да некаторых класаў тавараў/паслуг.

Больш інфармацыі можна знайсці на сайце Офіса па гарманізацыі ўнутранага рынку ЕС http://oami.europa.eu альбо звярнуўшыся да нас. Пытайце, рэгіструйце таварныя знакі і гандлюйце разам з намі і з вялікім поспехам!

Добавить комментарий