Асаблівасці нямецкага падаткаабкладання (Інтэрнацыянальны ЮрДзеннік)
Інтарэсы спецыялістаў “ЮрЗнак”не абмяжоўваюцца нацыянальным заканадаўствам, таму мы рады пазнаёміць чытачоў ЮрДзённіка з цікавосткамі ці карыснасцямі небеларускага права.
Сёння мы б хацелі распавесці пра некаторыя элементы сістэмы намяцкага падаткаабладання, якія – пры агульным падабенстве пабудовы падатковых сістэм Германіі і Беларусі – падаліся не проста адрозненнямі, але амаль адкрыццямі.
Царкоўны падатак (Kirchensteuert)
Нягледзячы на прынцып аддзялення дзяржавы ад царквы ў Германіі (ажно з сярэдзіны ХІХ стагоддзя) існуе царкоўны падатак, які разлічваецца і спаганяецца на падставе зямельных законаў аб царкоўным падатку для фінансавання рэлігійных арганізацый (цэркваў, абчшын). Стаўка адрозніваецца ў кожнай зямлі Германіі і ў сярэднім складае 8-9% ад сумы падаходнага падатка. Падатак спаганяецца дзяржаўнымі фінансавымі органамі (Finanzamt), адпаведна ў падатковай дэкларацыі па падаходным падатку існуе графа “Прыналежнасць да царквы”, з улікам якой утрымліваецца ці не ўтрымліваецца царкоўны падатак . Царкоўны падатак утрымліваецца падатковымі органамі з членаў тых цэркаў, якія надзелены спецыяльным статусам і хадайнічалі аб утрыманні для іх царкоўнага падатку праз дзяржаўныя органы. Самыя буйныя з іх – евангелічная, каталіцкая царква, некаторыя пратэстанцкія і іудэйскія абшчыны.
Даплата салідарнасці
Колішні падзел Германіі на ўсходнюю і заходнюю не толькі дагэтуль мае ўплыў на сацыяльнае і культурнае жыццё краіны, але мае і канкрэтныя фінансавыя праявы. Даплата салідарнасці ўведзена федэральным законам у 1995 годзе для акумуляцыі сродкаў для падтрымкі усходніх рэгіёнаў Германіі пасля аб’яднання краіны. Даплата разлічваецца па стаўке 5,5% ад сумы падаходнага падатку і падатку на даходы кампаній і аплочваецца усімі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі адпаведна падаходнага падатку ці падатку на даходы кампаній. Праз дваццаць год пасля аб’яднання неаднаразова ўздымаецца пытанне пра мэтазгоднасць такой даплаты і яе мэтавае выкарыстанне, аднак яе адмена відавочна патрабуе не толькі эканамічнага, але і палітычнага адгрунтавання. Таму дагэтуль нямецкая салідарнасць мае канкрэтныя падатковыя праявы.
Сямейнае падаткаабкладанне
Згодна з Законам ФРГ аб падаходным падатку сямейныя пары маюць права сумесна выплочваць падаходны падатак, які пры гэтым разлічваецца на падставе сумы даходаў мужа і жонкі і па іншых стаўках. Асабліва пры значнай розніцы ў даходах выніковая стаўка падатка заўважна зніжаецца ў параўнанні з асобным разлікам падаходнага падатку. Такім чынам, для нямецкіх падаткаплацельшчыкаў падставай для прыняцця рашэння аб шлюбе ў снежні, а не ў студзені наступнага году можа быць не толькі нецярпліваць кахання, але і разлік выгоды ад сумеснай аплаты падатку.
