ЮрХроника

Новости законодательства. Новости юридической практики. Околоюридические новости.

Беларусізацыя нарматыўна-прававых актаў

Шаноўныя аматары ЮрДзённіку! Добрая навіна пра беларусізацыю!

Памятаеце, калі мы запрашалі Вас звяртацца да нас па-беларуску, мы прыгадалі абяцанне Павала Латушкі перавесці справаводства Міністэрства Культуры на беларускую мову?

Але беларусізацыя адбываецца не толькі у азначанным міністэрстве.  Сёння мы заўважылі, што адзін з апошніх Указаў Прэзідэнта часткова перакладзены на беларускую мову. Пакуль што толькі дата, але гэта толькі пачатак. Мы ўпэўнены, што беларусізацыя будзе працягваць свой наступ:

6_08

Адзначым, што на сённяшні дзень у базе НПА існуе 57 Указаў на беларускай мове, тры з якіх былі прыняты ў гэтым годзе. Усяго ж у агульнай базе  2657 дэкрэтаў і ўказаў, не страціўшых сілу. Такім чынам мы маем больш за 2% НПА Прэзідэнта на беларускай мове, што больш, чым мы меркавалі, але відавочна меньш, чым магло бы быць. Колькасць законаў і пастаноў напісаных па-беларуску, і не страціўшых сілу мы пакуль не падлічылі, але ж як падлічным – абавязкова распавядзем. Пэўна агульны працэнт не будзе вышэйшым.

Што датычыцца да самого Указу №414 ад 6 жніўня то ён накіраваны на падртымку сельскагаспадарага комплеску і прадугледжвае магчымасць атрымаць палёгкі па падаткаабкладанню пры набыцці ці будаўніцтве аб’ектаў нерухомасці сельскагаспадарчымі арганізацыямі. Як адзначае БЕЛТА, гэты Указ істотна павысіць інвестыцыйны клімат у галіне сельскай гаспадаркі.

Указ №414 з’яўляецца трэцім з НПА Прэзідэнта, апублікаваных сёння, і накіраваных на прыцягненне інвестыцый. Пра два другіх мы распавядзем больш падрабязна ў наступным запісу ЮрДзённіка.

Усім добрага настрою і выдатнага адпачынку!

Добавить комментарий