Звярніцеся да нас па-беларуску :)
Не могуць не цешыць паведамленні пра перавод справаводства ў Міністэрстве культуры на беларускую мову, навіны пра правядзенне ў Мінску З’езду беларусаў свету і летні канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча. У падтрымку беларускай хвалі навінаў і для поўнага выканання прынцыпа аказання паслуг на мове, зручнай кліенту, мы нарэшце вырашылі прапанаваць Вам юрыдычныя паслугі па-беларуску.
Калі Вы размаўляеце па-беларуску, калі ласка, звяртайцеся да нас па-беларуску – мы адкажам, складзем дамову па-беларуску, дамо юрыдычную кансультацыю па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Адсутнасць моўных памылак пакуль не гарантуецца і рэсурсы яшчэ на стадыі распрацоўкі, але затое прапануецца зніжка на беларускамоўныя замовы.
Чакаем Вас!
Ваш ЮрЗнак.

Малайцы!
Справа надзвычай добрая! Cпатрэбiцца дапамога – калi ласка! Першае на Беларусi перекладчыцкае агентства «Iнтэрлiнгва»
Добрая справа!
Дзякуем за падтрымку
!
To Міхаіл Сабалеўскі
Дзякуй за добрыя словы. За перакладамі з ангельскай і нямецкай дакладна звяртацца не будзем (самі «магём»), але калі іншыя мовы спатрэбяцца – будзем ведаць да каго ісці