Новости ЮрЗнак

Записи, касающиеся успехов и проектов Юридической фирмы "ЮрЗнак" и ее сотрудников

+1

Чаму ж нам ня пець? Бо ёсць жа нагода!

У мінулую пятніцу Марына Каліноўская з годнасцю вытрымала іспыт (19/20!) то бок ёй быў прысвоены ганаровы тытул атэставанага юрыста. Сёння яна павінна атрымаць атэстат юрыста, каляровая копія якога займе сваё пачэснае месца сярод іншых чатырох на сцяне нашага офісу. Пяць – добрая лічба. Пяцёра атэставаных юрыстаў – гэта вам ня жарты, гэта сапраўды вельмі сур’езна ;)

Усе юрзнакаўцы віншуюсь Марыну з гэтым маленькім прафесійным святам і жадаем, каб усё ў жыцці гэтаксама ж  лёгка атрымлівалася, ды каб настрой заўсёды быў лёгкі, добры і сонечны, як самыя любімыя твае песні.

Комментарии

  1. марина 12.02.2009 08:52

    Поздравляю!!! Рада за Вас. Приятно иметь дело с профессионалами высокого уровня. Напишите как подготовиться к аттестации, где взять вопросы?

  2. Шчыра дзякую за віншаванне. Для падрыхтоўкі да іспыта я выкарыстоўвала Праграму падрыхтоўкі да атэстацыйнага экзамена, зацвержданую намеснікам Міністэрста юстыцыі 15.06.2007, можна ўзяць на сайце Мінюста – http://minjust.by/ru/site_menu/license/legal_services,а таксама прыклады экзаменацыйных тэстаў, разменчаных на сайце lex.by. Поспехаў!

Добавить комментарий