Год Беларусі ў Беларусі
Указам № 710 ад 29 снежня 2008 г. «Об объявлении 2009 года Годом родной земли» наступны год быў аб’яўлены Годам роднай зямлі.
Як адзначана ў Указе, гэта зроблена «У мэтах захавання і прымнажэння нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны і прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа, выхаванні моладзі ў духу любові да Айчыны, а таксама арганізацыі мерапрыемстваў у сувязі са святкаваннем 65-х угодак вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Якую зямлю мы клічам «роднай»? Вядома ж Беларусь. Таму віншуем усіх з годам Беларусі для Беларусі!
Указ №710 – вельмі добры і своечасовы дакумент, але яму, на наш погляд, бракуе дзвюх рэчаў.
Па-першае, афіцыйнага (а не нашага, аматарскага) перакладу на беларускую мову
Па-другое, дадатковага пункта з даручэннем да усіх грамадзян. Добра, што рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і выканкамам даручана распрацаваць планы мерапрыемстваў, аднак гэтага недастаткова. Для кожнага беларуса знойдзецца адказнае даручэнне. Кожны з нас насамрэч можа дапамагчы таму, каб наступны год стаў сапраўды годам Беларусі.
Напрыканцы гэтай нечаканай прамовы нагадаем словы Францыска Скарыны:
…Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае;
птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае;
рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае;
пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае,
- так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.
З новым годам, сябры!
Вся информация | Публикации (24) | Заметки (55) | Отзывы (2) | Новости ЮрЗнак (11)
