Кропачкам прысвячаецца
Менавіта літары “Ё” і яе кропачкам прысвечана сумесная пастанова Міністэрства юстыцыі і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь “Аб напісанні імені ў дакументах, якія сведчаць (выдаюць) натарыусы, рэгістратары”
ад 1 красавіка 2008 г. №21/18, апублікаваная ў НРПА 10.04.2008. Згодна з дадзеным дакументам, калі ў дакументах грамадзяніна, якія сведчаць яго асобу (напрыклад, пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні), імя, імя па бацьку, прозвішча пішуцца праз літару “ё”, то і ў дакументах, якія сведчыць (выдае) натарыус, рэгістратар, імя, імя па бацьку, прозвішча грамадзяніна мусяць быць напісаныя праз літару “ё”. Выпраўленне літары “е” на “ё” ў звестках аб грамадзянах, унесеных ў адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, будзе ажыццяўляцца пры дзяржаўнай рэгістрацыі ці пры фарміраванні дакументаў адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ей. Вось так, “Ё” значыць “Ё”
Вся информация | Публикации (7) | Заметки (26) | Отзывы (1) | Новости ЮрЗнак (14)
